Солидарность

Ліст ад Аляксандра Ждановіча Каце Андрэевай

Аляксандр Ждановіч
27 февраля, 2023
Поделиться:

Цёплы і шчыры ліст ад акцёра Аляксандра Ждановіча журналістцы Кацярыне Андрэевай

Каця, я не ведаю, ці прачытаеш ты гэты ліст? Але пішу яго з надзеяй, што ўсе што робіцца на рахунак дабра і любові не бывае марным… Магчыма словы падтрымкі для тых, хто зараз за кратамі патрэбны не толькі ім але і нам, тым хто мае магчымасць перамяшчацца па свеце, сустракацца з тымі з кім ён хоча... рабіць і ажыццяўляць тое, што ён выбірае і лічыць важным...але пры гэтым адчуваць боль, а часам разгубленасць.

Мы ніколі не бачыліся з табой, але лес цудоўным чынам праз твае выпрабаванні пазнаеміў мяне з табой, тваей сям'ёю...Я лічу гэта адным з пазітыўных момантаў таго няпростага часу ў якім нам выпала жыць...Твае блізкія і родныя...Муж Ігар, дзядуля Сяргей, бабуля Ала Мікалаеўна - гэта светлыя, годныя людзі, знаёмства і размовы з якімі прыносяць радасць і ўзбагачаюць мяне...То бок я хачу сказаць пра тое, што вашы выпрабаванні не з'яўляюцца дарэмнымі...тыя хто зараз за кратамі аб'ядноўваюць і робяць мацнейшымі тых, хто знаходзіцца па другі бок турэмных сценаў.

Магчыма гэта слабая падтрымка для вас, хто церпіць цяжкасці зняволення...і вельмі хацелася б мне проста моцна і пяшчотна абняць асабіста ўсіх спелага веку і маладых людзей, якія адарваны ад звычайнага жыцця, знаходзіцца ў няволі...перадаць хоць кроплю цеплыні і спачування!

Мы спрабуем жартаваць пры абставінах, якія не спрыяюць гэтаму, усьміхацца калі не шмат нагод для гэтага...але гэта патрэбна, каб захаваць, быць можа, самае галоўнае - надзею! Бо без яе не магчыма быць...рухацца наперад, выхоўваць будучыя пакаленні!

Каця, галоўнае, што я хачу сказаць, не сумнявайся - усе што адбываецца мае сэнс...такім сумленным, годным людзям, як ты трэба чэрпаць сілы з усведамлення таго, што Бог з прыніжанымі, ганімымі, але не здрадзіўшымі сабе і людзям!

Да таго ж, не сумняваюся, што ўсе-усе дзеці на свеце, не сапсаваныя "дарослымі догмамі і прымушэннямі" хутчэй за ўсе на баку тых, каму патрэбна добрае слова падтрымкі і дабрыні...Таму ўяві сабе, калі ласка, што ўсе маленькія дзеці разам з Маляванычам пяшчотна і шчыра абдымаюць цябе сваімі адкрытымі сэрцайкамі і зычуць трымацца і знаходзіць хоць нейкія маленькія радасці насуперак жыццёвым абставінам! Няхай святло і дух надзеі заўсёды будзе з табой!!! 

ВСЕ СТАТЬИ

КАК ПОМОЧЬ ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫМ?
НАПИСАТЬ ПИСЬМО
Напиши письмо всего 
за 15 минут.

Это быстро и очень важно. 
Просто следуй нашему агрегатору писем!
ЗАДОНАТИТЬ
Мы собираем деньги 
на оплату адвокатов 
и на передачи от близких.

Это один из самых быстрых способов помощи!
РАССКАЗАТЬ
Поделитесь письмом, расскажите вашу историю помощи.

Это покажет заключенным, что они не забыты.

СТАТЬИ

ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫЕ ЖДУТ ВАШЕЙ ПОДДЕРЖКИ

ЗАДОНАТИТЬ

ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫЕ 
ЖДУТ ВАШЕЙ ПОДДЕРЖКИ